БЧ павялічыла тэрміны папярэдняга продажу квіткоў ва Украіну



Беларуская чыгунка павялічыла тэрміны продажу праязных дакументаў на цягнікі ў зносінах Беларусь-Украіна да 45 сутак, паведамілі ў прэс-службе БЧ.

«Для паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў і прыцягнення дадатковага пасажырапатоку Беларуская чыгунка павялічыла тэрміны папярэдняга продажу праязных дакументаў з 30 да 45 сутак на некаторыя цягнікі, якія курсіруюць у зносінах з Украінай», — сказалі ў прэс-службе.

Так, за 45 сутак да адпраўлення цяпер можна набыць квіткі на цягнікі: 86/85 Мінск-Кіеў, 284/283 Баранавічы-Херсон, 371/372 Магілёў-Львоў.

«Гэта мера дасць магчымасць пасажырам загадзя планаваць свае паездкі. Нагадваем, што на цягнікі 94/93 Мінск-Адэса, 100/99 Мінск-Новааляксееўка глыбіня продажу праязных дакументаў засталася ранейшай і складае 45 сутак», — адзначылі ў БЧ.