БЧ укараніла новую тэхналогію набыцця электронных квіткоў



Беларуская чыгунка ўкараніла новую тэхналогію набыцця электронных білетаў на сайце poezd.rw.by, паведаміла прэс-служба БЧ.

На сайце з’явіўся шэраг новаўвядзенняў. У тым ліку абноўлены інтэрфейс сайта, пашыраны функцыянал атрымання інфармацыі аб раскладзе цягнікоў. Таксама змянілася форма бланка электроннага праязнога дакумента. Кожнаму набытаму праз інтэрнэт білету зараз прысвойваецца ўнікальны 14-значны нумар. Пасля аплаты электроннага праязнога дакумента фарміруецца яго бланк, у якім пазначаны нумар замовы (14 знакаў) і нумар электроннага праязнога дакумента (14 знакаў). У выпадку калі ў замове адзін білет, нумар замовы і нумар электроннага праязнога дакумента супадаюць. Калі замова аформленая на двух-чатырох пасажыраў, нумар замовы і нумар электроннага білета супадаюць толькі ў першага пасажыра ў замове.

У выніку ў пасажыраў з’явілася больш магчымасцяў кіраваць сваімі замовамі. У новай версіі сістэмы продажу забяспечаная магчымасць выканання або адмены электроннай рэгістрацыі ў асабістым кабінеце (не пазней чым за 1 гадзіну да адпраўлення з пачатковай станцыі маршруту руху) як адначасова для ўсіх згаданых у замове пасажыраў, так і асобна для кожнага з іх. Пры гэтым у бланку электроннага білета пазначаецца час, да якога магчымая адмена электроннай рэгістрацыі.

Таксама ў асабістым кабінеце з’явілася функцыя стварэння новай змовы на падставе раней выкананай. Апрача таго, на сайце poezd.rw.by дабаўлены раздзел „Скідкі”, у якім можна азнаёміцца са скідкамі на праезд, што дае БЧ.

Беларуская чыгунка звяртае ўвагу на тое, што пасажыры, якія аформілі замовы білетаў на сайце да 8 снежня, ажыццяўляюць электронную рэгістрацыю па раней дзейнай тэхналогіі, форма бланка для гэтых замоваў не мяняецца.

У бліжэйшай перспектыве БЧ плануе далейшае ўдасканальванне тэхналогіі набыцця электронных праязных дакументаў. У тым ліку плануецца ўкараніць функцыю вяртання электронных праязных дакументаў на сайце poezd.rw.by, а таксама пашырыць прымяненне паслугі афармлення праязных дакументаў праз інтэрнэт у міжнародных зносінах з краінамі Еўропы.

belapan.by