БЧ закупіць у „Штадлер Мінск” 10 электрацягнікоў для міжрэгіянальных ліній
Беларуская чыгунка падпісала кантракт з ЗАТ „Штадлер Мінск” на закупку электрацягнікоў для міжрэгіянальных ліній бізнес-класа, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ. Цырымонія падпісання прайшла ва ўпраўленні Беларускай чыгункі. Свае подпісы паставілі намеснік начальніка БЧ Уладзімір Балахонаў і дырэктар ЗАТ „Штадлер Мінск” Філіп Бруннер.
У адпаведнасці з кантрактам Беларуская чыгунка да 2021 набудзе 10 сучасных пяцівагонныя электрацягнікоў серыі ЭПМ пераменнага току з максімальнай хуткасцю 160 км/ч. Пастаўка першага электрацягніка запланаваная на канец 2020 года. Для рэалізацыі інвестпраекта плануецца прыцягнуць крэдытныя рэсурсы вядучых замежных банкаў.
