БДУ будзе выкарыстоўваць электронныя залікоўкі
У Беларускім дзяржаўным універсітэце распрацаваны электронныя заліковыя кніжкі. Гэта новаўвядзенне было закладзена ў Стратэгію лічбавай трансфармацыі ўніверсітэта.
Стратэгіяй прадугледжваецца таксама выкананне студэнтамі курсавых i iншых работ у электронным выглядзе з абавязковай праверкай у сістэме “Антыплагіят”, стварэнне агульнаўніверсітэцкага рэпазіторыя такіх работ, які забяспечыць іх захаванасць і цэласнасць.
У прэс-службе БДУ падкрэсліваюць, што анансаваная год таму аўтаматызаваная рэйтынгавая сістэма дадатковага матэрыяльнага стымулявання выкладчыкаў была распрацавана і паспяхова ўкаранёная ва ўніверсітэце.
Паводле zviazda.by
Фота sputnik.by
