БДУ сярод 500 найлепшых ВНУ свету
Беларуская ВНУ трапіла ў групу ўніверсітэтаў, якія займаюць 421 – 430 радкі. Сусветны рэйтынг універсітэтаў апублікавала брытанскае агенцтва QS. БДУ паляпшае свае пазіцыі ў рэйтынгу найлепшых універсітэтаў свету трэці год запар. У 2013 годзе ён займаў 551 радок, а ў 2014 — 491. Сёлета БДУ падняўся адразу на 60-70 пазіцый.
На першым месцы рэйтынгу размясціўся Масачусэцкі тэхналагічны інстытут, за ім ідуць Гарвардскі ўніверсітэт і Кембрыджскі ўніверсітэт. Сярод расейскіх ВНУ найлепшыя: МДУ імя Ламаносава (108) і Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт (256).
Паводле БЕЛТА