Бел-чырвона-белы сцяг у Магілёве
12 лютага ў Магілёве актывісты «Маладога фронту» вывесілі бел-чырвона-белы сцяг.
— Мы ўсё ж зрабілі задуманае, — кажа адзін з удзельнікаў акцыі. — Гэтым разам мы самі ўсё рабілі як выведчыкі.
Сьцяг быў вывешаны на вуліцы Каралёва, на мосьце, што па-над праезнаю часткай.
— Гэта адбылося ў першай палове дня, — кажа каардынатар акцыі Яўген Васьковіч, — калі там шмат машын і мінакоў. Бел-чырвона-белы марафон хутка завершыцца. «Люблю Беларусь» — акцыя, якая выратуе краіну!
Паводле арганізатараў з «Маладога фронту», марафон «Люблю Беларусь» працягваецца. Ён ужо наведаў 8 мясцінаў.
