Бел-чырвона-белы сцяг у цэнтры Жлобіна
Бел-чырвона-белы сцяг вывесілі побач з раённым выканаўчым камітэтам у Жлобіне. Так «Малады Фронт», зарэгістраваны ў Чэхіі, працягвае акцыю «Люблю Беларусь».
“Бел-чырвона-белы марафон крочыць па краіне, моладзь смела выходзіць на галоўныя плошчы гарадоў, каб узняць над Беларуссю бел-чырвона-белы сцяг Хрыста. Радуе таксама, што няма затрыманых. Нашыя людзі для нас каштоўныя, таму і робіцца ўсё падрыхтавана і беспамылкова”, — прыводзіць сайт арганізацыі словы аднаго з яе лідараў, былога палітвязня Яўгена Васьковіча.
Акцыя пачалася 4 лютага і будзе цягнуцца 10 дзён. Раней бел-чырвона-белыя сцягі з’явіліся ў Бабруйску і Маладэчне.
Паводле mfront.net