Бел-чырвона-белыя сцягі ў цэнтры Воршы



«Малады Фронт» працягвае акцыю «Люблю Беларусь».

9 лютага ў Воршы марафон «Люблю Беларусь» вывесіў два сцягі. Адзін вывесілі на мэмарыяльным комплексе «Кацюша», а другі — на Цэнтральнай плошчы горада.

Sz1

«Бел-чырвона-белы марафон крочыць па краіне, моладзь смела выходзіць на галоўныя плошчы гарадоў, каб узняць над Беларуссю бел-чырвона-белы сцяг Хрыста. Радуе таксама, што няма затрыманых. Нашыя людзі для нас каштоўныя, таму і робіцца ўсё падрыхтавана і беспамылкова», — прыводзіць сайт „Маладога Фронту” словы аднаго з лідараў арганізацыі, былога палітвязня Яўгена Васьковіча.​

Акцыя пачалася 4 лютага і будзе цягнуцца 10 дзён. Раней бел-чырвона-белыя сцягі з’явіліся ў Жлобіне, Бабруйску і Маладэчне. Завершыцца акцыя ў Менску віншаваннем выбітных беларускіх дзеячоў культуры.

Фота mfront.net