Бел-чырвоны-белы сцяг да гадавіны Плошчы-2006
Актывісты руху „За свабоду” ўсталявалі на Кастрычніцкай плошчы намёт і ўзнялі бел-чырвоны-белы сцяг да гадавіны Плошчы-2006.
У 2006 годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў каля 30 тысяч чалавек узялі ўдзел у масавых акцыях з патрабаваннем адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, правядзення свабодных выбараў і павагі да грамадзянскіх правоў.
