Беларусь – 128-я ў свеце па ўзроўні асабістых свабодаў



У глабальным рэйтынгу 2015 Prosperity Index Беларусь займае 63-е месца. За год наша краіна звалілася на 10 месцаў. І наогул цяперашні паказчык – самы горшы пачынаючы з 2009 года, калі Беларусь пачала ўдзельнічаць у гэтым рэйтынгу, піша kyky.org.

Prosperity Index – рэйтынг дабрабыту, для складання якога выкарыстоўваецца амаль сотня паказчыкаў. Яны аб’яднаны ў восем груп: эканоміка, прадпрымальніцтва, улада, адукацыя, здароўе, бяспека, асабістыя свабоды, сацыяльны капітал. Лепшыя паказчыкі ў Беларусі па адукацыі – 31-е месца. А горшыя – па асабістым свабодам, тут мы 128-е з 142.

Узначальвае Prosperity Index Нарвегія, за ёй – Швейцарыя і Данія. А нашы суседзі па сярэдзіне табліцы – Шры-Ланка, Ямайка, Беліз і Македонія. Расея ў рэйтынгу на 58-м месцы, Украіна – на 70-м, Казахстан – на 56-м.