„Беларусь 4” паказала паклёпніцкі сюжэт пра маршы недармаедаў
Тэлерадыёкампанія „Гародня” („Беларусь 4”), распавядаючы пра маршы недармаедаў, перайшло на асобы апазіцыянераў.
11-хвілінны відэаматэрыял зроблены ў класічным стылі БТ: са згадкай „замежных куратараў” і выкарыстаннем здымкаў, якія сведчаць пра сачэнне за прадстаўнікамі апазіцыі.
Месэдж сюжэту „Маршам у нікуды”: апазіцыянеры, якія добра ўладкавалі сваё жыццё, толькі робяць выгляд, што змагаюцца за правы беларусаў.
Пры гэтым паказваецца „элітны дом у цэнтры Гародні”, у якім жыве кіраўнік гарадской арганізацыі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, таксама школьны атэстат каардынатара Руху „За Свабоду” па Гарадзеншчыне Вадзіма Левана і паспавядаюцца іншыя падрабязнасці пра грамадскіх і палітычных дзеячаў Гарадзеншчыны.