Беларусь адзначае Міжнародны дзень пажылых людзей (абноўлена)



mani-con-bastone

Сёння адзначаецца Міжнароддны дзень пажылых людзей. Пачалі яго адзначаць у Еўропе, затым – у Амерыцы, а ў канцы 90-х гадоў ужо ва ўсім свеце. У гэты дзень праяўляецца асаблівы клопат пра пажылых людзей.

Мы запыталіся ў сталых людзей Глыбоччыны,  што турбуе іх у першую чаргу:

Самае галоўнае – здароўе. На жаль, дзецям нават няма часу пагаварыць з намі. У іх праца, свае праблемы.

– У першую чаргу – здароўе, і каб пенсію павялічылі.

– Пенсіі невялікія, і што дрэнна – усё ідзе на харчаванне.

Да ліку пажылых людзей адносяцца людзі ва ўзросце 60 гадоў і старэй. На пачатак 2014 года ў Беларусі, па дадзеных Белстату, пражывала каля двух мільёнаў пажылых людзей. У Глыбоцкім раёне пражывае больш за 10 тысяч чалавек.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае

* * *

Адпаведную рэзалюцыю ў снежні 1990 года прынялі на 45-й сесіі ААН. Амаль чвэрць стагоддзя першы дзень кастрычніка – гэта напамін пра праы ды патрэбы пажылых грамадзян.

У Беларусі ўжо стала традыцыяй аб’яўляць 1-га кастрычніка бясплатны праезд у грамадскім транспарце для пажылых асоб, а сацыяльныя цэнтры арганізоўваюць канцэртную праграму.

На Піншчыне клуб пенсіянераў штодня робіць сабе свята. Галоўнае – рухацца ды не журыцца, кажа былы ўрач пінскай паліклініка Святлана Кавалец:

–    Мы прызвычаіліся, што пенсіянеры звычайна сядзяць каля дома, пад пад’ездам, размаўляюць, нікуды не спяшаюцца. А мы ж усе занятыя чым-небудзь, маем нейкія зацікаўленні. Калі ты чым-небудзь заняты, то больш рухаешся. Па-мойму, сталі нават менш хварэць. Самае галоўнае, што калі чалавек займаецца і спортам, і мастацтвам, то ён, як я заўважыла, становіцца больш добрым.

У Беларусі жыве каля 2,5 млн пенсіянераў, з якіх 70 тысяч ветэранаў Другой сусветнай вайны. 100-гадовы ўзрост дасягнулі 719 жыхароў краіны, з іх 15 чалавек перайшлі праз 110-гадовы рубеж.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск

Фота radioloveandmusic.com