„Беларусь-АТО” адправілі падарункі дзецям Данбаса
Валанцёры Гуманітарнага маршрута „Беларусь-АТО” адправілі падарункі для дзяцей Данбаса напярэдні Новага года і Калядаў.
Фота facebook.com/gummarshrut
Беларусы з Гародні, Берасця і Менска сабралі каля 200 кг рэчаў, у тым ліку адзення і абутку для дзяцей перасяленцаў з зоны баявых дзеянняў.
Адзін з каардынатараў ініцыятывы Андрэй Стрыжак спадзяецца, што святочны груз трапіць да адрасатаў да праваслаўнага Раства:
– Гэты груз прызначаецца для перадачы дзецям сямей парасяленцаў з Луганскай і Данецкай абласцей Украіны. Мы вельмі спадзяемся, што да праваслаўных калядаў яго ўдасца даставіць на месца. Агульная вага грузу дзесьці каля 200-300 кілаграмаў – гэта рэчы, гэта адзенне, абутак. Таксама спадзяемся, што нам удасца да іх дадаць нейкія смачнюшкі, якія нам прадставяць традыцыйныя донары ва Украіне.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Дабрачынная ініцыятыва валанцёраў Гуманітарны маршрут „Беларусь-АТО” паўстала ў 2015 годзе як рэакцыя неабыякавых беларусаў на ваенныя дзеянні ва Усходняй Украіне. За некалькі год беларусы адправілі ва Украіну каля 10 тон грузаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель
