„Беларусь-АТО” змяняе прыярытэты



Гуманітарныя грузы, што перавозіў гуманітарны маршрут „Беларусь-АТО” ва Украіну, цяпер будуць адпраўляцца ў вобласці, што мяжуюць з тэрыторыяй АТО.

11390340_1009177755801129_5854852299742139572_n-833x400

Валанцёры для гэтага маршруту збіраюць рэчы па ўсёй Беларусі ў Менску і Гародні, Берасці ды Гомелі. Разам яны сабралі некалькі тонаў рэчаў, што перадалі жыхарам Украіны.

Што памянялася ў апошні месяц дзеяння маршруту распавядае ініцыятар ініцыятывы Андрэй Стрыжак:

– У Чарнігаў будзе адпраўдяцца мэтавая дапамога, бо мы ўжо дакладна ведаем гэтыя сем’і, ведаем людзей, якія атрымліваюць нашу дапамогу і будзем працаваць з імі больш мэтна. А вялікія зборы, якія мы не спыняем, будуць рабіцца для таго, каб адпраўляцца менавіта ў зону баявых дзеянняў.

Апроч рэчаў валанцёры ў Беларусі збіраюць грошы на аўтамабілі для Добраахвотніцага  мабільнага шпіталя імя Міколы Пірагова. У зоне АТО ўжо працуюць тры аўтамабілі, грошы на якія збіралі беларускаія валанцёры.

Беларускае Радыё Рацыя