Беларус больш за пяць дзён не мог спаць праз страх арышту, таму ўцёк за мяжу

Айцішнік Яўген з Менску плаціў добрыя падаткі Беларусі, а цяпер плаціць Польшчы. Па яго словах, маладыя людзі разлічваюцца зараз за памылку бацькоў у 1994 годзе. Ён як айцішнік і эканаміст бачыць, як краіна ляціць у бездань па ўсіх кірунках, кажа Яўген:
— Летась у лютым месяцы мая раніца пачалася не з кавы, а з паведамлення аб тым, што ў маім двары пачаліся затрыманні. У той дзень затрымалі тры-чатыры чалавекі. А ў наступныя дні затрымалі каля дзесяці чалавек. І я штодня чакаў, што прыйдуць да мяне. Праз нейкі час я зразумеў, што я больш за пяць дзён не магу спаць праз тое, што я чакаю, што да мяне прыйдуць. Я зразумеў, што маё здароўе для мяне важнейшае, і быў вымушаны сабрацца ў паездку ў Грузію і не вярнуцца.
Паводле Яўгена, пасля содняў, дзе разам быў са сваімі сябрамі, некаторыя не вышлі і адсядзелі па паўтары гады, таксама з´ехалі, некаторыя сядзяць, некаторых цягаюць на допыты спецслужбы і ёсць рызыка, што таксама апынуцца ў месцах зняволення.
Беларускае Радыё Рацыя
