Беларусь чацвёртая ў рэйтынгу нездаровых краін
Беларусь заняла чацвёртае месца ў рэйтынгу самых нездаровых краін. Рэйтынг апублікавала арганізацыя Clinic Compare, якая правяла аналіз інфармацыі аб шкодных звычках жыхароў 179 краін. Аналіз праводзіўся на аснове дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, World Factbook ЦРУ і Сусветнай асацыяцыі лёгкіх (World Lung Association).
Пры правядзенні даследавання ўлічваліся такія фактары, як ўжыванне алкаголю на чалавека ў год, ужыванне тытуню і паказчык атлусцення насельніцтва.
Першае месца ў рэйтынгу заняла Швецыя, грамадзяне якой ужываюць 13,7 літра чыстага алкаголю ў год. Другое месца заняла Расея, трэцяе — Славенія. У дзясятку самых нездаровых краін увайшлі Славакія, Венгрыя, Харватыя, Польшча, Люксембург. 10-е месца падзялілі Літва і ЗША. ЗША патрапілі ў першую дзясятку рэйтынгу з-за высокага ўзроўню атлусцення насельніцтва — 35% жыхароў Злучаных Штатаў пакутуюць гэтай хваробай.
Самай здаровай краінай названы Афганістан, толькі 2,7% насельніцтва якога маюць індэкс масы цела вышэйшы за 30 (пры норме 18,5—24,9) і выкурвае ўсяго 83 цыгарэты на чалавека штогод. Афганістан таксама названы адной з самых малапітушчых краін з прычыны забароны на продаж і ўжыванне алкаголю.
Акрамя гэтай дзяржавы найбольш здаровымі краінамі таксама названыя Гвінея, Нігер, Непал, Конга, Эрытрэя, Малаві, Самалі, Мазамбік і Эфіопія.