Беларусь далучылася да акцыі па імунізацыі



Беларусь далучылася да агульна-еўрапейскай акцыі па імунізацыі, якая пройдзе з 20-га – па 25-га красавіка пад лозунгам „Папярэдзіць. Абараніць. Прышчапіць”.

На Берасцейшчыне медыкі заяўляюць, што вакцынацыю штогод праходзіць каля 80% жыхароў рэгіёна, але хваляванне выклікае іншы факт – звыш трох тысяч дзяцей не атрымліваюць прышчэпку, бо іх бацькі – супраць.

„Грамадзянам добра, каб раз у дзесяць гадоў атрымаць прышчэпку”, – раіць лекар Іван Сыраватка:

– Прышчэпка робіцца ўсім жыхарам без абмежавання ва ўзросце – адзін раз на дзесяць гадоў. Калі вы апошнія дзесяць гадоў не рабілі прышчэпку супраць гэтых інфекцый, то лепш наведаць паліклініку і зрабіць прышчэпку. Адна прышчэпка абараняе ад двух вельмі небяспечных захворванняў – дыфтэрыі і слупняку на дзесяць гадоў.

У Беларусі Еўрапейскі тыдзень імунізацыі пройдзе ў дзясяты раз. Акрамя прышчэпак, медыкі падрыхтаваліся да правядзення імуна-прафілактыкі.

Беларускае Радыё Рацыя