Беларусь далучыцца да акцыі “Дзень без аўтамабіля”



Беларусь у сёмы раз далучыцца да агульнаеўрапейскай акцыі “Дзень без аўтамабіля”, якая штогод праходзіць 22 верасня. Свята нарадзілася ў Францыі ў 1998 годзе, і з часам набыло папулярнасць.

Галоўная мэта акцыі – прапаганда пешага і роварнага спосабу перасоўвання, выкарыстання грамадскага транспарта ды стварэнне працоўных і вучэбных месцаў у крокавай дасяжнасці.

“Гэтая акцыя таксама падымае і экалагічную праблему. Кіроўцы павінны звярнуць увагу на стан свайго аўто”, – кажа супрацоўнік пінскага рэгіянальнага цэнтру тэхабслугоўвання Ігар Нядзелін:

– Калі аўтамабіль не праходзіць правільны тэхнічны рамот і абследванне, то гэтыя выкіды трапляюць у атмасферу і лёгкія жыхароў гораду.

22 верасня, кіроўцам прапаноўваецца адмовіцца ад аўто. У беларускіх гарадах, гэтая акцыя добраахвотная. Так напрыклад у Берасці супрацоўнікі ДАІ праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы, а ў Пінску ўсё абмяжоўваецца распаўсюдам тэматычных улётак.

Беларускае Радыё Рацыя