Беларусь дазволіла ІНП праводзіць даследаванні ля вёскі Пагост
Беларусь дазволіла польскаму Інстутыту Нацыянальнай Памяці праводзіць даследаванні ў мясцовасці Пагост. Справа тычыцца пошуку парэштак польскіх жаўнераў, якія загінулі 17 верасня 1939 года падчас баёў з Чырвонай Арміяй.
Гісторыкі называюць выдачу дазволу беларускімі ўладамі – пераломным. У сваю чаргу так не лічыць гарадзенскі журналіст “Газеты выборчай” Андрэй Пачобут:
– Гэта вельмі істотна, бо шмат жаўнераў гераічна абаранялі мяжу 17 верасня 1939 года. Шмат іх загінула ў баях з саветамі. Гэта, безумоўна, вельмі важна, каб магілы іх былі належным чынам ушанаваныя. Я не бачу тут вялікага, пераломнага рашэння, бо нават і ў горшыя часы праводзіліся эксгумацыі, напрыклад, у Кобрыне. Яны датычыліся цывільных асобаў і польскіх жаўнераў, якія былі забітыя камуністычнымі дыверсантамі, ці камуністычнымі бандамі. Безумоўна, нейкі палітычны падтэкст у такім дазволе заўсёды быў.
Як паведамляе польская „Жэчпасполіта”, невядома, ці жаўнеры 17 верасня 1939 года загінулі, ці былі расстраляныя пасля захопу ў палон. Іх целы пахавалі мясцовыя жыхары.
Пошукавыя працы ў мясцовасці Пагост, што на паўночным захадзе ад Менска, распачнуцца 4-га верасня.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя