Беларусь гатова дзяліцца сваімі зубрамі
Пра намер Беларусі падзяліцца сваімі зубрамі 1 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута.
– У мэтах аднаўлення папуляцыі зубра, якога ў нас налічваецца больш за 1,5 тысячы і складае 25% сусветнай папуляцыі, Беларусь ужо гатова падзяліцца імі. Так, 5 зуброў могуць узбагаціць разнастайнасць Нацыянальнага парку “Смаленскае паазер’е”, пра гэта вядуцца перамовы.
Андрэй Каўхута падкрэсліў, што міністэрства шчыльна і паспяхова супрацоўнічае з заходнімі суседкамі Беларусі – Польшчай і Літвой – у справе захавання транспамежнай біялагічнай разнастайнасці.
Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
