Беларусь і Чэхія падпісалі пагадненне аб пенсійным забеспячэнні
Беларусь і Чэхія заключылі адміністрацыйнае пагадненне аб прымяненні дагавора паміж дзвюма краінамі аб пенсійным забеспячэнні.
Як паведаміла прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, дакумент 25 верасня падпісаў міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірына Касцевіч і пасол Чэхіі ў Беларусі Томаш Перніцкі.
Пагадненне рэгламентуе ўзаемадзеянне кампетэнтных устаноў дзвюх дзяржаў у працэсе прызначэння і выплаты пенсій з улікам норм дагавора, прынятага 14 сакавіка 2018 года.
„Яго падпісанне — чарговы важны крок у развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне пенсійнага забеспячэння, — адзначылі ў міністэрстве. — Яго рэалізацыя ў частцы пенсiйнага забеспячэння дазволіць забяспечыць грамадзянам, якія жывуць у Беларусі і Чэхіі, атрыманне пенсіі за стаж працы, набыты на тэрыторыях названых дзяржаў. Адміністрацыйнае пагадненне набудзе моц адначасова з дамовай — з 1 кастрычніка 2019 года”.
Дагавор рэгулюе пытанні выплаты ўзносаў на абавязковае дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне і прызначэнні і выплаты пенсій: у Беларусі — працоўных пенсій па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, з нагоды страты карміцеля; у Чэхіі — па ўзросце, па інваліднасці, удаве/удаўцу, сіраце.
Выплата страхавых узносаў будзе праводзіцца па агульных правілах, якія дзейнічаюць у дзяржаве, у якой грамадзяне працуюць.
Пенсіі кожная дзяржава будзе прызначаць за свой стаж і выплачваць на тэрыторыю краіны пражывання грамадзяніна. Выплата пенсій з Беларусі ў Чэхію і наадварот будзе налічацца ў еўра на асабісты рахунак пенсіянера ў банку краіны пражывання.
Пры пераездзе чалавека з Беларусі ў Чэхію і з Чэхіі ў Беларусь за ім будзе прыйдзе следам прызначаная яму пенсія за стаж, набыты на тэрыторыі дзяржавы выезду.