Беларусь і Расея падпісалі візавае пагадненне для спартовых заўзятараў
Пасля урачыстага падпісання дамовы ў Менску міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей патлумачыў, што дзеянне дакумента распаўсюджвацца толькі на аматараў спартовых спаборніцтваў.
— У адпаведнасці з гэтым дакументам у перыяд правядзення чэмпіянату свету па футболе сёлета для замежных заўзятараў будзе дзейнічаць бязвізавы рэжым на тэрыторыі Беларусі: з 4 чэрвеня па 25 ліпеня 2018 года. А расейскі бок у сваю чаргу прадставіць у наступным годзе права бязвізавага ўезду і знаходжання на сваёй тэрыторыі замежным заўзятарам, на Другіе еўрапейскія гульні ў Менску.
Міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў падкрэсліў, што дакумент «ёсць важным крокам на шляху да адзінай бязвізавай прасторы».
Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя
