Беларусь, Канада, Ізраіль: добраахвотнікі, якія ваююць за Украіну



„Мы не адны ў бядзе, нам працягнулі руку дапамогі вельмі шмат людзей з розных краін свету”, – сцвярджаюць Фота праекты. Яны стварылі серыю фотаздымкаў, якая распавядае гісторыі добраахвотнікаў з розных краін свету, што ваююць у Данбасе на ўкраінскім баку.

добраахвотнік

 

Героем з Беларусі з’яўляецца Ігар Кляўко, больш вядомы як „Леў”, які ваюе ў батальёне спецыяльнага прызначэння „Данбас”.

„Удзельнічаў у складзе 1-й роты 3-га ўзвода ў вызваленні гарадоў Арцёмаўск, Папасная, Лісічанск, Курахова, Ілавайск. Мы выконвалі розныя заданні па зачыстцы пры вызваленні гарадоў. Па спецыяльнасці я штурмавік, – распавядае Ігар. – З Ілавайска мы сыходзілі з разведгрупай, крыху раней „зялёнага калідора”, вывозілі параненых і забітых.

Больш за два гады я знаходжуся ва Украіне, удзельнічаю ў АТА, зараз жыву пад Кіевам. Да сябе дадому я, вядома, магу вярнуцца, але перспектыва цярпець пераслед уладаў, скажам так, вельмі вялікія. У Беларусі мне пагражае сем гадоў турмы за ўдзел ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі іншай дзяржавы. Дарогі назад у мяне няма, але наперад пракласці шлях можна заўсёды. Дома ўжо быў ператрус – бацька паведаміў, нават копію пратакола ператрусу перадаў мне. Таму не бачу сэнсу сядзець там, як Нэльсан Мандэла, не будзе карысці ад гэтага. Таму я зараз тут”.

[Not a valid template]

Сярод герояў фотапраекта – прадстаўнікі Беларусі, Грузіі, Харватыі, Чачні, Канады, Ізраіля, Швецыі, Латвіі, Узбекістана, Расеі, Польшчы, востраў Мэн (кароннае валоданне Вялікабрытаніі).

[Not a valid template]