Беларус хацеў на сабе правезці наркотыкі праз мяжу
Украінскія памежнікі затрымалі беларуса, які спрабаваў правезці праз мяжу наркотыкі. 28-гадовы мужчына ехаў у рэйсавым аўтобусе „Кіеў — Мінск”. Падчас праверкі ў аўтамабільным пункце пропуску „Новыя Ярылавічы” на Чарнігаўшчыне на яго спрацаваў службовы сабака, натрэніраваны на пошук наркатычных сродкаў. Пад вопраткай на целе беларуса знайшлі папяровы скрутак з рэчывам расліннага паходжання шэра-зялёнага колеру. Мяркуецца, што гэта была марыхуана (каля 100 грамаў), піша Еўрарадыё.
Здымак беларуса са схаванымі наркотыкамі распаўсюдзіла Дзяржаўная памежная служба Украіны.
