Беларусь – лідар па колькасці самагубстваў у Еўропе
Літва і Беларусь займаюць першыя месцы ў Еўропе па колькасці самагубстваў, Расея — па колькасці курцоў, сцвярджае Сусветная арганізацыя аховы здароўя.
Таксама аўтары даклада канстатуюць вялікія адрозненні ў працягласці жыцця ў розных рэгіёнах Еўропы, паведамляе www.dw.com. Да прыкладу, іспанская жанчына ў сярэднім жыве на 22 гады даўжэй за беларускага ці расейскага мужчыну. Сярэдняя працягласць жыцця ў Беларусі, Расеі і Малдове складае 71 год. У той жа час у Францыі, Італіі і Іспаніі гэты паказчык — на 11 гадоў большы. Негатыўна ўплывае на стан здароўя еўрапейцаў спажыванне вялікай колькасці алкаголю. Фактычна еўрапейцы з’яўляюцца сусветнымі лідарамі па спажыванні алкагольнай прадукцыі.
Беларусь мае найвялікшы паказчык у Еўропе: 14,4 літры чыстага спірту ў год на чалавека.
