Беларусь набліжаецца да сітуацыі, калі ў краіне пачнецца выпрацоўка калектыўнага імунітэта супраць COVID-19



Беларусь толькі набліжаецца да першых паказчыкаў, калі ў краіне можа пачацца выпрацоўка калектыўнага імунітэта супраць COVID-19. За афіцыйнымі лічбамі, поўны курс супрацькавіднай вакцынацыі прайшло крыху звыш 55% ад усяго насельніцтва. Паводле Мінздрава трэба пераадоліць лічбу ў 60%, але па рэкамендацыях міжнародных экспертаў, для калектыўнага імунітэта неабходна вакцыянаваць не менш за 80% жыхароў.

“Зараз імунізацыя зменьшылася”, – адзначае лекар-лабарант Вадзім Садоўскі:

– У цэлым я павінен сказаць, што колькасць вакцынаваных у суткі малая. Мы маем на ўвазе вакцынацыю, рэвакцынацыю, гэта значыць усіх разам. А ў перыяд пандэміі вакцынацыя і рэвакцынацыя ад каронавіруснай інфекцыі павінна ажыццяўляцца па агульнавядомых правілах – кожныя 6 месяцаў. Канечне, мы чакаем добрую вестку аб тым, што пандэмія ў нас пераможана.

Па словах лекара, яшчэ вельмі загадзя рабіць нават прагноз, калі пандэмія завершыцца. Адназначна тое, што штам “Амікрон” паступова сыходзіць.

Беларускае Радыё Рацыя