Беларусь накрыла «Эма»
Цыклон “Эма”, які прыйшоў услед за “Даніэлай”, дадаў менчукам клопатаў у выхадныя.
Здаецца, толькі нядаўна жыхары Менска адкапалі з-пад снегу свае машыны, як “Эма” ізноў прымусіла ўзяцца аўтааматараў за шуфлі.
Трэба адзначыць, цэлы дзень працавалі і камунальнікі, якіх стыхія прымусіла змагацца з ёй амаль без перадыху.
[Not a valid template]
Кастусь Заблоцкі, Беларуакае Радыё Рацыя
Фота аўтара
* * *
«Эма» ужо ў Віцебску, цыклон прынёс у горад моцны снегапад.
* * *
У ноч на суботу ў Беларусь прыйшоў новы цыклон, які назвалі «Эма». Снегам ўжо заваліла паўднёвую частку краіны.
У Гомелі з самай раніцы на вуліцах працуюць дворнікі і тэхніка. Тэрмометры паказваюць нуль градусаў, ападкі працягваюцца. Па прагнозах сіноптыкаў, вышыня снежнага покрыва вырасце прыкладна да 15 цэнтыметраў.
Снег будзе ісці да нядзелі, пакуль цыклон не перакінецца ў Расею, а затым у Беларусь прыйдуць лютыя маразы з Балтыкі. Аб здарэннях, выкліканых «Эмай», пакуль не паведамляецца, але ўжо вядома пра некалькі выпадкащ адключэння электрычнасці ў вёсках і пасёлках.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота БелТА