Беларусь не дае згоды на павелічэнне колькасці польскіх консулаў



Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Гародні штомесяц выдае ад 10 да 12 тысяч візаў грамадзянам Беларусі і абслугоўвае штодзень больш за 500 наведвальнікаў. Сярод шэнген візаў самыя запатрабаваныя – візы на “закупы”, сярод нацыянальных – тыя, што выдаюцца паводле карты паляка.  Консул Пётр Леўчук сцвярджае, што колькасць візаў, якія выдае консульства, не бывае пастаяннай і змяняецца ў залежнасці ад запатрабаванняў жадаючых іх атрымаць:

– Лічба мяняецца з набліжэннем лета, калі ёсць большая зацікаўленасць у паездхах у час канікул і адпачынкаў, калі людзі маюць магчымасць выехаць цэлымі сем’ямі. Відавочна, што ў гэты час павялічваецца колькасць тых, хто хоча атрымаць візы і выехаць у Польшчу.

Адкрыццё польскіх візавых цэнтраў, якое запланавана на канец 2015 года, ніякім чынам не паўплывае на павялічэнне колькасці візаў, якія выдае Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Гародні. Праблема палягае на адсутнасці дастатковай колькасці консулаў – на іх павялічэнне не даюць дазвол беларускія ўлады.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня