Беларусь не дацягвае нават да „нулявога” ўзнаўлення насельніцтва
Гэта значыць, што колькасць жыхароў Беларусі паступова зніжаецца, нягледзячы на павелічэнне ў апошнія гады нараджальнасці і зніжэнне смяротнасці.
Паводле міністра працы і сацыяльнай абароны Ірыны Касцевіч, двое і больш дзяцей у сям’і – галоўная мэта дзяржаўнай палітыкі:
– Сумарны каэфіцыент нараджальнасці па 2016 годзе 1,73 – гэта колькасць дзетак, якія прыходзяцца на адну жанчыну ў фертыльным узросце. Мы з вамі цудоўна разумеем, што нулявое ўзнаўленне, па меркаванні экспертаў, гэта 2,15. Мы разумеем, якую планку мы павінны пераадолець, наша з вамі задача – сям’я двое і больш дзяцей.
Міністр адзначыла пазітыўны эфект ад увядзення ў 2014 годзе праграмы „Мацярынскі капітал” для шматдзетных сем’яў – зараз у краіне налічваецца 46 тысяч дэпазітных рахункаў на суму 460 мільёнаў даляраў, колькасць сем’яў з трыма і больш дзецьмі вырасла на 20%.
Беларускае Радыё Рацыя