Беларусь пачынае вайсковыя зборы з Віцебскай вобласці



Міністэрства абароны Беларусі пацвердзіла правядзенне ваенных збораў для рэзервістаў у Віцебскай вобласці, якая мяжуе са Смаленскай і Пскоўскай абласцямі РФ, з 11 жніўня, паведамляе „Інтэрфакс”. Па словах прэс-сакратара Мінабароны Наталлі Гаўрусік, зборы – планавыя, ваеннаабавязаныя пастаянна прызываюцца на зборы рознай працягласці на працягу года. Атрыманне позвы не абавязкова азначае выклік на зборы, адзначыла Гаўрусік. Заява Мінабароны з’явілася пасля паведамлення, што ваенкаматы сталі масава запрашаць ваеннаабавязаных на наступны дзень пасля выбараў прэзідэнта Беларусі, якія пройдуць 9 жніўня.

У ліпені Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў Віцебскую 103 паветрана-дэсантную брыгаду казаў пра спробы разгайдаць ўнутраную сітуацыю ў краіне ў ходзе перадвыбарнай кампаніі.

Фота: nesvizh-news.by