Беларусь пакінулі два асуджаныя па “карагоднай справе”



Асуджаныя па гучнай “карагоднай справе” Наталля Шыла і Ілля Ягораў, якія атрымалі па 2,5 года “хіміі”, здолелі выехаць з краіны.

13 верасня 2020 года падчас акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў сотні берасцейцаў выйшлі на скрыжаванне праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў, дзе зладзілі карагод.

Паводле абвінавачання, людзі “…наўмысна бралі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, перашкаджалі працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацыяй”.

Сілавікі ўжылі супраць удзельнікаў карагоду вадамёт. Усяго па крымінальнай справе праходзілі ці праходзяць падазраванымі дзясяткі чалавек, многія ўжо атрымалі турэмныя тэрміны.

Беларускае Радыё Рацыя