Беларусь павялічыла квоты на прадастаўленне статусу бежанцаў
Беларусь на наступны год павялічыла квоты на прадастаўленне статусу бежанцаў. Так у 2019 разлічваць на яго могуць 900 замежнікаў.
Квоты размеркаваны па абласцях. Больш за ўсё (190 чалавек) змогуць прыняць у Віцебскім і Гомельскім рэгіёнах. А вось менш квот атрымала Гарадзеншчына.
Сярод тых, хто звярнуўся па статус бежанца ў гэтым годзе, больш за ўсё украінцаў. Адзначым, што гэтая катэгорыя грамадзян мае права на працаўладкаванне без дадатковых дазволаў, бясплатную медыцыну і адукацыю.