Беларусь ператвараецца ў “адстойнік” для баевікоў



Беларусь ператвараецца ў своеасаблівы „адстойнік” для баевікоў з непрызнаных ДНР і ЛНР.

Наваросія

Пра гэта паведамляюць ва ўкраінскіх медыях. Украінскія назіральнікі адзначаюць, што беларускія ўлады пакуль не ўзбудзілі ніводнай крымінальная справы супраць тых грамадзянаў Беларусі, якія бралі ўдзел на баку сепаратыстскіх утварэнняў, але ж зацята пераследуюць тых беларусаў, якія ваююць за цэласнасць і незалежнасць Украіны.

Каментуе каардынатар „Самаабароны Майдана” Аляксандр Ясянчук:

– Толькі па маіх дадзеных каля 10-ці ўраджэнцаў Беларусі з Гомеля ваююць на баку сепаратыстаў ДНР і ЛНР. Наколькі мне вядома, супраць іх не заведзена ніводнай крымінальнай справы. Чаму так адбываецца? Магчыма таму, што Беларусь з’яўляецца саюзнікам краіны-агрэсара Расеі, ідзе ў фарватары палітыкі Пуціна.

Пакуль МУС паведамляе пра праверкі 24 грамадзян Беларусі, якія ваявалі на паўднёвым усходзе Украіны. „Асабліва небяспечныя тыя грамадзяне, якія ваююць у складзе антытэрарыстычнай аперацыі”, – адзначаецца ў паведамленні МУС.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя