Беларусь ператвараецца ў экалагічную памыйніцу
Да такога вываду прыйшлі актывісты супраціву будаўніцтву акумулятарнага завода ў Берасці Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў. Экалагічна шкодныя прадпрыемствы растуць, як грыбы. У людзей не застаецца тэрыторыі для жыцця. Шкодныя прадпрыемства прапісаліся ў Берасці, Бярозе, Белаазёрску, Салігорску, Стрыгаве, Астраўцы і гэтак далей, гаворыць Аляксандр Кабанаў:
– Пайшла палітыка эканамічная. Усю экалагічна не вельмі бяспечную вытворчасць пачынаюць перацягваць у нашу краіну. Мазгі адсюль выязджаюць, інавацый у нас няма. Быў Год навукі, цяпер Год малой Радзімы – гэта ўсё пустая балбатня. Адбываюцца зусім іншыя, больш жудасныя рэчы – з нас робяць экалагічную памыйніцу.
Паводле Аляксандра Кабанава, інфармацыя пра шкодную вытворчасць маладаступная для шараговага беларуса. Сваёй працай актывісты хочуць звярнуць увагу на будучае, якое чакае нашу краіну і нашых дзяцей, і што гэтае будучае не турбуе ўлады, пачынаючы з прэзідэнта.
Поўны гук слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце