Беларусь плануе спрасціць парадак атрымання грамадзянства
Ільготныя ўмовы могуць быць прадастаўлены іншаземцам, якія атрымліваюць у краіне прафесійную адукацыю.
Гэта прадугледжана папраўкамі ў закон аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь.
Тэрмін, на працягу якога чалавек павінен бесперапынна пражываць у Беларусі, скарачаецца з сямі да пяці гадоў.
Ільготным парадкам атрымання грамадзянства змогуць скарыстацца і тыя, хто атрымаў у Беларусі вышэйшую адукацыю і працуе ў краіне не менш за тры гады.
Прадугледжваецца, што спрошчаны парадак распаўсюдзяць на іншаземцаў, якія знаходзяцца ў шлюбе з беларусамі не менш за тры гады, маюць дзяцей, грамадзян Беларусі.
Папраўкі плануецца разгледзець у першым чытанні на вясенняй сесіі Палаты прадстаўнікоў.
Беларускае Радыё Рацыя