Беларусь прыкметна паднялася ў рэйтынгу валодання ангельскай мовай
Міжнародны адукацыйны цэнтр па навучанні ангельскай мове EF Education First прадставіў штогадовы рэйтынг, у якім ацэньваецца ўзровень валодання ангельскай мовай сярод дарослага насельніцтва 113 краін і тэрыторый, для якога гэтая мова не з’яўляецца роднай.
Топ-3 рэйтынгу не змяніўся ў параўнанні з мінулым годам: лідарам зноў сталі Нідэрланды, далей ідзе Сінгапур, а на трэцім месцы — Аўстрыя. Горш за ўсё з ангельскай мовай у афрыканскім Конга.
Беларусь размясцілася ў рэйтынгу на 33-м месцы (539 балаў, сярэдні ўзровень) — у параўнанні з мінулым годам яна паднялася ў спісе адразу на 6 пазіцый. Лепш за ўсё ў Беларусі ангельскую мову ведаюць жыхары Гародні і Менска, а горш за ўсё – у Гомелі.
Беларускае Радыё Рацыя