Беларус рэканструяваў мундзір афіцэра БВК
У Беларусі з’явілася першая ў гісторыі рэканструкцыя мундзіра афіцэра Беларускай вайсковай камісіі (1919-1921 гг.), якую зрабіў Канстанцін Дземідовіч.
Канстанцін Дземідовіч у рэканструяваным мундзіры БВК (Фота facebook.com/alesvar)
Беларуская вайсковая камісія — орган па фарміраванні беларускіх частак у польскім войску ў 1919-1921 гг., якая складалася з грамадзянскіх і вайсковых чальцоў, была ўтворана 2 жніўня 1919 паводле рашэння Беларускага з’езда Віленшчыны і Гарадзеншчыны (чэрвень 1919 г., Вільня), і падпарадкоўвалася Цэнтральнай Радзе Віленшчыны і Гарадзеншчыны паводле дамоўленасці з начальнікам Польскай дзяржавы Юзафам Пілсудскім.
Сцяжны Аляксандр Фохт у форме БВК
Камісія падтрымлівала сувязь з Найвышэйшай радай БНР, яе задачай было распрацаваць праект арганізацыі беларускага войска ў складзе польскага войска і тэкст звароту да польскіх уладаў па дазвол на такую арганізацыю. Планавалася, што разам з палякамі беларусы будуць змагацца ў польска-савецкай вайне з бальшавікамі для ажыццяўлення праекту польска-беларускай федэрацыі, дэклараванай у 1919 Юзафам Пілсудскім.
Фота wikipedia.org
Беларускае Радыё Рацыя