Беларусь становіцца прывабнай для украінцаў
Беларусь становіцца ўсё больш прывабнай для ўкраінскіх турыстаў. Туры ў нашу краіну прапануюць большасць агенцый у Кіеве, Цярнопалі, Івана-Франкоўску і Роўне. Асабліва цікавіць нашая краіна львавянаў.
Больш падрабязней распавядае наш украінскі карэспандэнт Марцін Война:
– Беларусь прывабная для ўкраінцаў двума чыннікамі. Па-першае, для наведвання нашай краіны ўкраінцам непатрэбныя ні замежны пашпарт, ні віза. Па-другое, Беларусь суадносна танная. Так, напрыклад, чатырохдзённы аўтобусны тур са Львова каштуе ўсяго 1350 грыўняў, то бок крыху даражэй за 50 даляраў. Тур уключае наведванне Берасцейскай крэпасці, Белавежскай пушчы, а таксама Мірскага і Нясвіжскага замкаў. Усяго ўкраінскія тураператары прапануюць шэсць розных варыянтаў вандровак па нашай краіне. Найбольшай папулярнасцю карыстаецца тур “Замкі і фартэцыі Беларусі”, які арганізуецца ў Львове два разы на месяц.
Украіна займае другое месца, пасля Расеі, па колькасці турыстаў, якія наведваюць Беларусь.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя