Беларусь страціла патрыёта
Пайшоў у нябесную Беларусь актывіст беларускага нацыянальнага руху на Лідчыне Іосіф Бойса.

Бойса Іосіф Браніслававіч нарадзіўся 3 верасня 1955 года ў в. Лукашына Іўеўскага раёна. Пасля школы скончыў юрфак БДУ. Працаваў адвакатам, суддзёй, быў старшынёй суда Лідскага раёна. Яшчэ будучы на працы выказваў свае нацыянальныя погляды.
Пасля выхаду на пенсію актыўна ўключыўся ў дзейнасць беларускіх нацыянальных арганізацый і перш за ўсё ў дзейнасць Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Іосіф Бойса практычна штомесячна на працягу многіх гадоў пералічваў ахвяраванні на рахунак ТБМ.
На працягу многіх гадоў Іосіф Бойса распаўсюджваў па Лідскім і Іўеўскім раёнах 100-150 асобнікаў газеты “Наша слова”, а ў 2020 і 2021 гг. да канца снежня 2021 года распаўсюджваў 200 асобнікаў.
Выступаў ініцыятарам і фундатарам многіх праектаў. Устанавіў памятны камень каля Іўеўскага касцёла. Выступіў ініцыятарам устанаўлення каменя да 100-годдзя БНР на Лідчыне.
Развітанне – 10 траўня па вул. Савецкая, 23А.
Светлая памяць патрыёту Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
