Беларусь стварае “Смарагдавую сетку”



Стварэнне „Смарагдавай сеткі” ў 2015 годзе ў Беларусі падыходзіць да завяршэння. Гэта прыродаахоўны комплекс, які ствараецца ў межах Бернскай канвенцыі. Сетка ўяўляе сабой сістэму тэрыторый, якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы і міжнародных экспертаў, – распавёў адзін са стваральнікаў “Смарагдавай сеткі” ў Беларусі, старшыня берасцейскага аддзялення грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны’’ Андрэй Абрамчук:

– У гэтым годзе Беларусь мусіць прадставіць поўны спіс такіх тэрыторый. Перадусім прапаноўваюцца тэрыторыі, якія ўжо маюць нацыянальны прыродаахоўны статус, але вельмі важна выявіць і новыя тэрыторыі, бо не ўсе віды, што падпадаюць пад дзеянне Бернскай канвенцыі, маюць нацыянальны прыродаахоўны статус.

Аналагам “Смарагдавай сеткі” ў Еўрапейскім звязе з’яўляецца Натура-2000. “Смарагдавая сетка” ўключае ў сябе тэрыторыі краінаў, якія знаходзяцца па-за межамі Еўразвязу, але прытрымліваюцца нормаў міжнароднага дакумента – Бернскай канвенцыі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота npbp.brest.by