Беларусь у агні
За суткі ў краіне адбываецца каля 30 лясных пажараў і звыш 100 узгаранняў у экасістэмах, паведамляюць ратавальнікі. У сувязі з гэтым ужо ў 72 раёнах уведзена часовая забарона наведвання лясоў, між іншага цалкам у Берасцейскай, Гарадзенскай і Гомельскай вобласці.
Ілюстрацыйнае фота
Сітуацыя ў лясах маніторыцца ўсімі дасяжнымі сродкамі, – кажа ляснік Міхаіл Калодзіч:
– У такіх умовах ёсць тры спосабы вядзення назірання за лесам: авіяпатруляванне, наземнае патруляванне і з дапамогай відэаназірання. Дзяжурства адбываецца кругласуткава. У дзяжурнай па ахове лесу, за пультам відэаназірання кругласуткава знаходзіцца, маніторыць не адыходзячы ад камеры, што дапамагае аператыўна выявіцца ўзгаранні ці лясныя пажары.
Ратавальнікі заклікаюць грамадзян не выпальваць сухую расліннасць, за што прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, а таксама паведамляць пра будзь-якое ўзгаранне ў экасістэме.
Беларускае Радыё Рацыя