Беларус у Ізраілі: Людзі разумеюць, што не будзе як раней
Задзейнічаны ў вайне ці закрануты ёю цяпер амаль кожны грамадзянін Ізраіля. Усе стараюцца дапамагаць ізраільскай арміі, падтрымліваць родных і знаёмых, што ўдзельнічаюць у Наземнай аперацыі. Усё яшчэ чакаюць з палону звыш 200 чалавек, — распавёў грамадзянін Беларусі і Ізраіля Яўген Акаеў:
— Відавочна, што людзі, як гэта звычайна адбываецца, звыклі да ненармальнасці.
Такая прывычная ненармальнасць. Людзі разумеюць, што вайна і што не будзе як раней, але ж звычайнае жыццё працягваецца. Нават гэтыя звальненні, там шмат людзей адправілі на адпачынак за свой кошт.
У першыя дні, калі ўсё гэта здарылася, зараз часткова, дзе можна, там дзе не, эвакуавана вяртаюць на работу.
Вайна ў Ізраілі ідзе 5 тыдняў. Палестынскі рух ХАМАС ужо заявіў пра гатоўнасць выпусціць 70 закладнікаў у замен на перамір’е. У сваю чаргу войска Ізраіля заўляе пра дэарганізацыі структуры ХАМАС на поўначы Газы.
Беларускае Радыё Рацыя.