Беларусь увайшла ў топ-20 краін з самымі прыгожымі жанчынамі



Самыя прыгожыя жанчыны жывуць у Венесуэле. Да такой высновы прыйшлі эксперты партала Missology, якія спецыялізуюцца на свеце прыгажосці.

Яны склалі рэйтынг краін, чые жыхаркі часцей за ўсё пакараюць журы розных конкурсаў прыгажосці. Аналітыкі партала вывучылі дасягненні прыгажунь на такіх конкурсах, як „Міс свету”, „Міс Сусвет”, „Міс Інтэрнэшнл” і інш.

Аказалася, што дзяўчыны з Венесуэлы часцей за ўсё перамагалі на падобных спаборніцтвах. Так, у мінулым годзе прадстаўляла гэтую краіну на „Міс Інтэрнэшнл” Марыя Веласка Гарсія заваявала карону, а яе суайчынніца Стэфані Гут’ерэс стала другой на конкурсе „Міс Сусвет”. Акрамя таго, венесуэлкі рэгулярна даходзяць да фіналаў іншых прэстыжных міжнародных конкурсаў.

Другое месца ў рэйтынгу эксперты аддалі Філіпінам, чыя прыгажуня Катрыёне Грэй стала міс Свет.

Трэцяй стала Мексіка. Прадстаўніцу гэтай краіны Ванэсу Понсэ дэ Леон журы назвала лепшай на конкурсе „Міс свету”.

У топ-5 увайшлі таксама Паўднёвая Афрыка і В’етнам. Беларусь трапіла на 18-ты радок. Усяго ў гэты спіс эксперты ўключылі 20 дзяржаў.

sputnik.by