Беларусь уводзіць 10-дзённую самаізаляцыю для тых, хто прыехаў з-за мяжы
Мінздраў актуалізаваў „Спіс краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19”.
Спецыялісты Міністэрства па ахове здароўя Рэспублікі Беларусь актуалізавалі „Спіс краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19”.
Дадзены дакумент распрацаваны ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 25 сакавіка 25 сакавіка № 171 „Пра меры па папярэджанні заражэння і распаўсюджванні інфекцый, выкліканых каронавірусам COVID-19”. Спіс адпавядае прынятым спецыялістамі крытэрам, якія ўлічваюць – эпідэміялагічныя рызыкі, што фарміруюцца ў іншых краінах, у тым ліку ўзровень і дынаміка захворванняў, а таксама захады, што прымаюцца ў адказ.
Асобы, якія прыбылі з гэтых краінаў, абавязаныя знаходзіцца ў самаізаляцыі на працягу 10 каляндарных дзён са дня прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь.
У спіс з 21.10. 2020 года ўключаны 28 краін, якія раней былі з яго выключаныя:
Французская Рэспубліка
Каралеўства Бельгія
Вялікае Герцагства Ксембург
Рэспубліка Малдова
Злучаныя Штаты Амерыкі
Ліванская Рэспубліка
Каралеўства Нідэрланды
Ісландыя
Чэшская Рэспубліка
Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі
Румынія
Рэспубліка Паўночная Македонія
Ірландыя
Партугальская Рэспубліка
Рэспубліка Словенія
Славацкая Рэспубліка
Туніская Рэспубліка
Рэспубліка Хорватыя
Боснія і Герцэгавіна
Швейцарская Рэспублік
Рэспубліка Польшча
Літва
Швецыя
Данія
Ліхтэнштэйн
Мальта
Балгарыя
Канада