Беларусь вачыма Захаду: „слабы” беларускі народ супраць „моцнага” Лукашэнкі
Удзельнікі анлайн-сустрэчы экспертна-аналітычнага клубу на тэму „Беларусь вачыма Захаду: як дадаць дэталізацыі” абмеркавалі пытанні, якія галоўныя праблемы з пабудовай медыявобраза сапраўднай Беларусі.

Вынікам аналізу заходніх СМІ падзялілася даследчыца „Цэнтра новых ідэй” Леся Руднік:
– Гэта ў першую чаргу звязана з тым, што беларускі народ у замежных медыя мае меншую суб’ектнасць, чым суб’ектнасць, якую яму надае незалежная беларуская прэса. Гэта звязана не толькі з прарасейскім наратывам, гэта звязана з тым, што пратэсты не атрымаліся ў 2020 годзе ці рэвалюцыя не перамагла, вінаваты рэжым, які прымяніў рэпрэсіі. Паніжаная суб’ектнасць беларускага грамадства звязана з павышанай суб’ектнасцю Лукашэнкі.
Паводле спікераў анлайн-сустрэчы, і беларускія, і замежныя журналісты абмежавалі свае апытанні жыхароў Беларусі пра бягучую сітуацыю ў мэтах бяспекі. Адзін з небяспечных медыятрэндаў – асвятленне меркавання невялікага адсотку беларусаў, якія падтрымліваюць вайну ва Украіне, без паралельнага паглыблення ў кантэкст сітуацыі ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
