Беларусь займае другое месца па кантрабандзе ў Еўразвяз цыгарэт
Пра гэта сведчыць штогадовая справаздача аб нелегальным гандлі тытунёвымі вырабамі The Project Sun. У ёй адлюстраваны лічбы па выніках 2016 году.
Першае месца ва Украіны — каля шасці мільярдаў нелегальных цыгарэт, пастаўленых у ЕС, Беларусь – на другой пазіцыі і каля пяці мільярдаў цыгарэт. Далей ідуць Алжыр, Расея і Малдова.
Эксперты тлумачаць такую сітуацыю нізкай цаной на цыгарэты ў згаданых краінах і невысокімі акцызамі на тытунёвыя вырабы ў параўнанні з краінамі Еўразвязу. Пры гэтым агульны аб’ём паставак тытунёвай кантрабанды ў Еўразвяз летась зменшыўся на 15 працэнтаў.
