Беларусь закрыла мяжу для замежных грамадзян



Прэс-служба Памежнага камітэта паведаміла, што «з 1 лістапада Рэспубліка Беларусь часова прыпыняе перасячэнне мяжы на ўезд для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў аўтадарожных пунктах пропуску, пунктах спрошчанага пропуску, пунктах пропуску на чыгуначных вакзалах (станцыях), пунктах пропуску ў рачных партах праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь дзеля прадухілення распаўсюду інфекцыі, выкліканай COVID-19».

Гэтае абмежаванне не распаўсюджваецца між іншым на: 1. замежных грамадзян, якія едуць па дыпламатычных і службовых пашпартах; 2. кіраўнікоў і членаў афіцыйных дэлегацый; 3. замежнікаў, якія аказваюць міжнародную бязвыплатную дапамогу Рэспубліцы Беларусь; 4. кіроўцаў транспартных сродкаў пры выкананні міжнародных аўтамабільных перавозак, а таксама перавозак міжнародных паштовых адпраўленняў; 6. замежнікаў, якія з’яўляюцца мужам і жонкай, бацькамі ці дзецьмі грамадзян Рэспублікі Беларусь; 7. замежнікаў, якія маюць права на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь; 9. замежнікаў, якія едуць у Рэспубліку Беларусь па паведамленням пра цяжкую хваробу ці пра смерць блізкага сваяка; 11. грамадзян Расейскай Федэрацыі, якія ідуць транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у Расейскую Федэрацыю.

На асоб, якія прыбываюць у Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Менск, таксама не распаўсюджваецца гэтае абмежаваньне”.

Беларускае Радыё Рацыя