Беларусь закрывае наземную мяжу на выезд
У Беларусі ўводзіцца часовая забарона на выезд з краіны праз наземныя пункты пропуску. Паводле пастановы Савета міністраў № 705 ад 7 снежня 2020 года, размешчанай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, мера прадпрымаецца нібыта ў мэтах прадухілення распаўсюджвання ў краіне COVID-19.
Згодна з пастановай Саўміна, пастанова ад 30 кастрычніка 2020 г. № 624 „Аб мерах па прадухіленні распаўсюджвання інфекцыйнага захворвання” дапоўнена пунктам 3 наступнага зместу:
— Часова прыпыніць перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь на выезд з Рэспублікі Беларусь грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, а таксама замежнікамі, якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Абмежаванні будуць дзейнічаць у аўтадарожных пунктах пропуску, пунктах спрошчанага пропуску, пунктах пропуску на чыгуначных вакзалах (станцыях) і рачных партах праз дзяржаўную мяжу Беларусі.
Дзеянне забароны не распаўсюджваецца на асоб з дыпламатычнымі і службовымі пашпартамі, афіцыйныя дэлегацыі, кіроўцаў міжнародных аўтамабільных перавозак, Экіпажы паветраных і марскіх судоў, цягніковыя брыгады, камандзіровачных і некаторыя іншыя катэгорыі.
Таксама будзе дазволена выязджаць беларусам:
па паведамлення аб цяжкай хваробе або смерці блізкага сваяка, мужа (жонкі);
для атрымання медыцынскай дапамогі, пры прад’яўленні дакументаў, якія пацвярджаюць мэту дадзенай паездкі;
якія маюць від на жыхарства ці іншы сапраўдны дакумент, які пацвярджае права на пастаяннае пражыванне ў замежнай дзяржаве, — да месца пастаяннага пражывання;
якія працуюць на тэрыторыі замежнай дзяржавы, — пры прад’яўленні дакументаў (працоўнага дагавора (кантракта) з замежным працадаўцам, дазволу на працу, дазволу на права ўезду ў замежнае дзяржава ў названых мэтах);
для атрымання адукацыі ў замежных адукацыйных арганізацыях — пры прад’яўленні дакументаў, якія пацвярджаюць атрыманне імі адукацыі ў замежных навучальных установах, або дакументаў установы адукацыі Рэспублікі Беларусь аб накіраванні на навучанне.
Выезд на працу, вучобу, а таксама якія маюць від на жыхарства ў іншай краіне будзе дазволены не часцей за адзін раз на працягу шасці месяцаў.
Што змяняецца яшчэ
Сярод іншых новаўвядзенняў — замежнікам, якія прыбываюць у Беларусь неабходна будзе мець пры сабе даведку, які пацвярджае адмоўны вынік лабараторнага даследавання на COVID-19. ПЦР-тэст павінен быць зроблены не пазней трох сутак да даты перасячэння мяжы. Адсутнасць такога медыцынскага дакумента з’яўляецца падставай для адмовы ва ўездзе ў нашу краіну.
Тут таксама вызначана катэгорыя грамадзян, на якіх не распаўсюджваецца дадзеная норма.
Дадзеныя палажэнні ўступаюць у сілу праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання.
Паводле news.tut.by