Беларусь закупіла партыю вакцын „Priorix“



Беларусь тэрмінова закупіла партыю вакцын бельгійскай вытворчасці «Priorix», якую будуць ставіць супраць адзёру, – паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Цяпер прэпарат праходзіць кантроль якасці і на працягу двух тыдняў чакаецца яго пастаўка ў арганізацыі аховы здароўя.

Здымак ілюстрацыйны

У ведамстве запэўніваюць, што партыі лекаў хопіць, каб забяспечыць патрэбу. Акрамя таго ёсць яшчэ прышчэпкі індыйскай і расейскай вытворчасці.

Адзёр распаўсюджваецца па краіне. Па словах лекара, варта ведаць сімптаматыку захворвання:

— Цяпер з’яўляюцца завазныя выпадкі, таму вельмі пільная ўвага першым прыкметам захворвання. Тэмпература паднімаецца паступова да высокіх 38-39 на працягу 3-5 дзён.
Акрамя гэтага можа зʼявіцца канʼюнктывіт, гэта значыць пачацца слязіцца і гнаіцца вочы, кашаль, катар. Усё як пры вірусных інфекцыях. І потым ужо на 4-5 дзень зʼяўляюцца высыпанні.

Калі па стане на лістапад было выяўлена 59 выпадкаў адзёру з пачатку года, то на сёння ўжо 140 пацверджаных выпадкаў. 78% хворых не вакцынаваныя. Дзеці цяжэй пераносяць захворванне.

Беларускае Радыё Рацыя