Беларуса падазраюць у падпале помніка Ельцыну



Прыхільнікі нацыянал-бальшавізму ў дзень 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі правялі несанкцыянаваную акцыю ў Екацярынбургу. „Па папярэдніх дадзеных, удзельнікі акцыі аблілі бензінам манумент экс-прэзідэнту Расеі Ельцыну і падпалілі яго”, – распавялі відавочцы інцыдэнту.

У партыі „Другая Расея” распавялі, што пасля акцыі быў затрыманы актывіст Ігар Шчука, былы жыхар Салігорска, у дачыненні да яго збіраюцца пачаць крымінальную справу за вандалізм.

Па дадзеных праваахоўных органаў, затрыманы ўжо быў раней судзімы за распальванне нянавісці альбо варожасці, за абразу прадстаўніка ўлады.

Як паведамляюць екацярынбургскія СМІ, апаганены помнік Ельцыну пачысцілі і зараз помнік выглядае як звычайна, сажы на ім няма.

Паводле sputnik.by